Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

З багажом вопыту і цярпення

Уршуля ШУБЗДА

Як мянялася Саколка на працягу апошняга стагоддзя? І, у канцы, як памяняліся яе жыхары і стаўленне да таго мястэчка. Фільм Дэвіда Кесмана раскрывае лёсы адной з жыхарак Саколкі, якая перажыла, бо адсюль удалося ёй уцячы. Эстэр захапляе, калі расказвае пра сваю родную хату і дзіцячыя гады, але ніколі ўжо больш не адведала таго месца з за страху перад рэтраўматызацыяй.

— Удзельнічаем у выдатнай падзеі, — звярнуў увагу вядучы паказ фільма Дарыюш Шада-Бажышкоўскі. — Прычын, чаму гэта адбываецца тут, маем некалькі. Менавіта ў студзені мінула 110 гадоў з дня нараджэння Эстэр. Нарадзілася яна ў Саколцы, у якой правяла дзяцінства і маладосць. Маем таксама час рэфлексіі, успамінаем тое, што адбылося 80 гадоў таму. Па гэтай прычыне, дзякуючы Музею гета, я дазволіў сабе прывезці сюды крыху жоўтых нарцысаў. Пачну з таго, што нарцысы абраслі ў легенды. Гаворыцца, што Марк Эдэльман, адзін з кіраўнікоў і арганізатараў руху супраціву ў Варшаўскім гета, той Марк Эдэльман, які не ўсім жыдам падабаўся, бо, так як у 1968 годзе жыды былі прымушаны да міграцыі з Польшчы, Эдэльман зрабіў усё, каб застацца. Ён сказаў: гэта мой край, гэта мая бацькаўшчына. У падобны спосаб думаў і дзейнічаў Юліян Тувім. Фактам ёсць, што Эдэльман у кожную гадавіну, меншую чым тыя, якія ладзяцца ад некалькіх гадоў, з’яўляўся ў тых трагічных месцах і клаў там нарцысы. Звярніце ўвагу, што жоўтыя нарцысы, так як зорка Давіда, якую жыды насілі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF