Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Усё жыццё працаваў у карысць вёскі і яе жыхароў (ч. ІІІ)

Аляксей МАРОЗ

— У час Вашай працы ў Гміннай управе ў Дубічах-Царкоўных колькасць жыхароў гміны моцна скарацілася.

— Калі я ў 1996 годзе пачаў працаваць на пасадзе сакратара, у Дубіцкай гміне жыло звыш 2800 чалавек. Колькасць насельніцтва меншала хутка і зараз у нашай гміне жыве толькі 1410 асоб. Абагульняючы можна сказаць, што за 27 гадоў маёй працы колькасць насельніцтва ў гміне скарацілася ўдвая. Старэйшыя жыхары дажывалі свой век, а іх дзеці ў выдатнай большасці выехалі на пастаяннае жыхарства ў гарады. Зараз асноўную частку насельніцтва Дубіцкай гміны складаюць людзі старэйшыя. Заўсёды колькасць жыхароў нашай гміны меншала з года ў год. Аднак былі такія гады, калі ў нашай гміне на пастаяннае жыхарства прапісвалася больш асоб, або нараджалася больш дзяцей у параўнанні з іншымі гадамі і працэс дэпапуляцыі гміны замаруджваўся. У час пандэміі гадавы лік нованароджаных і прыезджых амаль зраўняўся з лікам памерлых. Тады было многа ахвотных купіць у нас дом на прыродзе. Ёсць у нас уласнікі дамоў, якія жывуць далей ад нас, але купілі ў нас сядзібы і прыязджаюць сюды адпачываць летам. Ёсць таксама сямействы, якія з іншых гмін Гайнаўшчыны і больш адлеглых гмін у Польшчы прыехалі і пасяліліся ў нас на пастаяннае жыхарства. Аднак найчасцей уласнікамі пустуючых дамоў у нашай гміне з’яўляюцца ўраджэнцы нашых вёсак, якія перасяліліся ў гарады і іх гарадскія дзеці. Прыязджалі яны да дзядоў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF