Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Усякае зелле! (ч.3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Я сама не бачыла чорнай кнігі, — адразу заяўляе Зося, — але аднойчы Вася-каваль зрабіў мне дзіўную прапанову.

Я замерла ў чаканні. Вось-вось, можа і мне пашчасціць адхіліць тую чарадзейную засланку маўчання. У час разведкі і гутарак са старажыламі ўсе хацелі памяняць тэму і замест пра чары, пачыналі то пра лавачкі, то пра цюльпаны. Ды так квяціста, натхнёна — ну, хоць ты лірычныя вершы складай. І Зося, перш чым пачне свой аповед, хмыкне пад носам, разглянецца ці ніхто пад акном не падслухоўвае.

— Гэта было ў 1964 годзе. Гэты візіт запамятаўся асабліва і на ўсё жыццё. Вася прыйшоў запрасіць на саракавую абедню пасля смерці маці. Тады ўсіх з вёскі спрашалі. Каб каго абмінуць, то вялікая знявага лічылася, людзі баяліся варажнечы, гневу. Праўда, не ўсе запрошаныя ішлі ў гасціну, але запрасіць трэба, такі этыкет панаваў. Я з пакойнай Лідай добра жыла, лён разам палолі, пра жыццё і жаночыя справы гаварылі, — дадае Зося. — Яна заўсёды параіць, падкажа, каб добра атрымалася.

Вася таксама меў добрыя намеры.

— У мяне ўжо двое дзетак было, — працягвае мая субяседніца. — Сын па хаце бегаў, дачушка ў калысцы. Вася паглядзеў на дзяцей, спытаў пра імёны, як гадуюцца, ці па начах не плачуць? І кажа: — Ну добра, у вас ёсць ужо парка. Калі больш дзяцей вам не трэба, я так зраблю, што будзе двое.

Зося ад пачутага страпянулася, зарагатала як вар’ятка. Аднак каваль праігнараваў той рогат. І на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF