Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Падляшская моц нашых Юркаў

Яўген ВАПА

Доўгія, майскія выходныя ў Польшчы натуральным чынам завяршыліся для мяне 6 мая Святаюр’еўскай суботай — адным з найбольш любімых свят падляшскіх беларусаў. Асабліва важнае яно для майго пакалення, калі надалей шмат Юркаў вакол нас. Для прыкладу, родны брат Юрка, кум Юры Каліна, а таксама многія сябры і знаёмыя — Юрка Ляшчынскі, Юрка Грыгарук, Юрка Гумянюк, Юрка Плютовіч, Юрка Раецкі, Юрка Кандрацюк, Юрка Асеннік, Юрка Шульскі, Юрка Хмялеўскі, Юрка Сульжык, Юрка Андраюк, Юрка Іванюк, Юрка Пякарскі. Прабачце, што не ў змозе пералічыць усіх, бо і памяць ужо не тая, каб усіх прыгадаць. Калі так добра ўспомніць ўсе сямейныя адгалінаванні і школьныя гады, то колькасць цёзкаў нават у гэтым спіску расцягнулася б да канца гэтай паласы.Таму шлю асабістыя і рэдакцыйныя прывітанні ўсім Юркам! Слаўце далей свайго ангела-ахоўніка!

Аднак нельга забыць і не ўзгадаць нашых старэйшых беларускіх куміраў — Юры Туронка, Юры Латышонка, Юрку Геніюша. Актыўны далей у Варшаве і на старонках «Нівы» Юрка Зюзя. На Падляшшы і ў нашым тыднёвіку паэтычнае беларускае слова ратуюць ад забыцця Юрка Баена і Юрка Буйнюк. І ўрэшце глыбокапаважаны ніўскі айцец-заснавальнік Георгі Валкавыцкі, вядомы таксама пад белавежскім паэтычным псеўданімам Юрка Зубрыцкі. Неблагі пантэон Юр’еўскіх, падляшскіх рыцараў, якія сваёй жыццёва-абарончай справай прысвяцілі сябе беларускасці. Хай не зводзяцца яны з нашай Падляшскай зямлі! Таксама, каб як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF