Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Польскі атрактар

Міраслаў ГРЫКА

У Нарве ёсць крама, якая, на мой погляд, з’яўляецца квінтэсэнцыяй чалавечай цывілізацыі. Ёсць падобныя ў Міхалове, Саколцы ці Гайнаўцы. Усё ў іх ёсць. Ад ляза брытвы да самаката. Ад цвікоў да панчох і шкарпэтак. Я не хачу сказаць, што мне неабходныя цвікі, гайкі ці прылады. Для мяне такія крамы ў прынцыпе існаваць не мусяць. Але часам яны карысныя. Некалькі дзён таму я заўважыў, што вакол маёй хаты абвальваецца плот. А як жа жыць без плота?! У мяне ёсць асноўны інструмент для яго рамонту — дзедаў малаток. Але няма цвікоў. Ведаю, дзе іх можна купіць. А ў краме шырокі асартымент, а тавару мноства — не пералічыш. Пачынаючы ад рыбалоўных прыналежнасцей (у сезон ёсць жывыя чарвякі!), вырабаў індустрыі адзення і цацак, бытавой тэхнікі, да простых і менш простых механічных, электрычных і электронных прылад... Я набыў там аднойчы круцільнае крэсла для камп’ютарнага стала, глобус і ровар, які сентыментальна назваў «Дружкай Тамарай» — а гэта ўзялося з дзіцячага калейдаскопа майго рамантычнага настрою, калі ў кожныя канікулы я ўлюбляўся ў чарговую панну; дружка Тамара, удзельніца гарцэрскага лагера ў Рыбаках, скрала маё сэрца ў 12 гадоў. А я праз некалькі дзесяцігоддзяў назваў у яе гонар ровар! Я таксама вяртаюся ў гэтую краму з нейкім пачуццём, што нешта не складваецца ў іх рахунках. Таму што, на мой погляд, колькасць тавараў у асартыменце адназначна перавышае колькасць саміх тавараў. Гэта абсурд, але я сапраўды так лічу. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF