Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Тысяча дзён цемры

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Праваабаронцы-статыстыкі падлічылі, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі бесперапынна доўжацца ўжо тысячу дзён. А калі весці адлік не з дзён галасавання ў жніўні 2020 года на так званых прэзідэнцкіх выбарах, а з часу затрымання ў Гродне ў траўні 2020 года Сяргея Ціханоўскага з ягонымі паплечнікамі, то ўжо фактычна тры гады. З пачатку агульнанацыянальных выступаў за свабоду і дэмакратыю паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна» было арыштавана больш за 38 тысяч чалавек. У перыяд з 2020 па 2023 год агулам больш за 2240 чалавек былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. У турмах Беларусі дагэтуль знаходзяцца 1500 з іх, уключна з Алесем Бяляцкім, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Сумарны тэрмін усіх цяпер зняволеных у турмы па палітычных прычынах складае 5300 гадоў. Але гэтая статыстыка далёка не поўная, таму што пра многіх фактычных палітвязняў папросту няма звестак.

Паводле справаздачы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ад сакавіка 2023 года ў Беларусі здзяйсняюцца сістэматычныя, шырока распаўсюджаныя і сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, некаторыя з якіх могуць быць расцэненыя як злачынствы супраць чалавечнасці. Згодна з дакладам ААН, не менш за 100 тысяч чалавек былі змушаны пакінуць Беларусь і шукаць абароны за мяжой пасля жнівеньскіх падзей 2020 года. З таго часу яны не могуць вярнуцца ў краіну з за пагрозы амаль непазбежнага затрымання, жорсткага абыходжання ў зняволенні і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF