Ніва № 20 (3496), 14 мая 2023 г.

Юбілей «Жэмэрвы» з караваямі!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Калі азірнуцца ў мінулае, што лічыце на працягу дваццаці гадоў галоўным для «Жэмэрвы»? — пытаю ў Дарафея Фіёніка, бацькі-заснавальніка гурта і гаспадара Музея малой айчыны ў Студзіводах. Пакуль да слова, мы павітаемся велікодным Хрыстос Воскрэсе!

— Што галоўнае? — задумваецца Дарафей. — Відаць, тое, што мы дажылі!

І дачакаліся слаўнага юбілею, на які прыйшоў цэлы Бельск. Кульмінацыю святкавання назначылі ў дзень святога Юр’я — 6 мая 2023 года. Перад гэтым спевакі і прыхільнікі здзейснілі юр’еўскія карагоды па навакольных вёсках і рытуал качання каравая ў збожжы. Усё гэта «заіграла» захапляльнымі фотасправаздачамі ў сацсетках. Захаплення для феномену «Жэмэрвы» і жыхароў Бельска, шмат якіх прайшло праз гурт, не хаваў і бургамістр горада. Яраслаў Бароўскі ўручыў ад імя Управы горада кветкі і грашовую ўзнагароду нястомнай, цудоўнай кіраўніцы этна-гурта Ані Фіёнік, дарэчы, роднай сястры Дарафея.

— Я рады, што вы выбралі наш юбілей, а не каранацыю брытанскага караля Карла, — сказаў па-беларуску мер Бельска. Менавіта ў суботу 6 мая ўсе вочы свету былі скіраваны на Лондан.

Сярод гасцей сустракаю славутых этна-музыкантаў з Беларусі: Ірыну Мазюк, Сяргея Даўгушава, Наталлю Сазановіч, ёсць таксама спявак і кампазітар Раман Арлоў са спецыяльнай песняй-прызначэннем для беларусаў Падляшша. Прысутная Латвія — прыехалі дудары з этна-гурта «Abra» і Віталь Воранаў з Познані. Музычны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF