Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Лакальна і глабальна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна на старонках «Нівы» можна было прачытаць змястоўны расказ Міхала Мінцэвіча пра арлянскія пажарныя справы, у тым ліку і пра вялікі пажар Орлі ў 1938 годзе. Была таксама цікавая размова з прафесіянальным пажарнікам. Да таго ўсяго можна дакінуць і шмат яшчэ якіх інфармацый, бо ж пажары спрадвечныя, з часу, калі Праметэй падаў людзям агонь...

Я часта звяртаюся да «Старапольскай энцыклапедыі» Зыгмунта Глогера; цяпер таксама пакарыстаюся ягоным даведнікам наконт пажарнай аховы. Піша ён: «Польскія мястэчкі, будаваныя з драўніны — і нават мураваныя з гонтавымі дахамі — патрабавалі карпатлівага дагляду пра бяспеку, чаго доказы і правілы пастаянна знаходзім у нашых дакументах з мінулага. Ваявода Анзельм Гастомскі (народжаны ў 1507 годзе) рэкамендуе, каб для тушэння агню ў кожным доме было вызначана, хто чым у час агню займаецца. Найперш вызначыць людзей, якія кіравалі б тушэннем. Іншыя каб беглі з сякерамі, іншыя з гакамі, з драбінамі, са шпрыцамі, з вёдрамі, з цэбрамі. (...) А калі трывога скончыцца, тады глянуць, хто з’явіўся, а хто не, хто першы прыбег і з якой пасудзінай — таму з гарадской казны даць. А апошняга караць, а адсутнага яшчэ больш. (...) Таксама маюць быць вызначаны на выпадак пажару, якія ад зладзейства сцераглі б, бо тады звычайныя зладзеі найбольш крадуць. І знаходзяцца такія злыя людзі, што дзеля крадзяжу падпальваюць. Калі ведаюць пра парадак і дбайнасць, не так лёгка спакусяцца на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF