Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Настой на чарамшынах. Беласточчына ў паэзіі сяброў „Белавежы”

Сяргей ЧЫГРЫН

Ці шмат беларускіх паэтаў, якія жылі і жывуць у Польшчы, прысвяцілі і прысвячаюць свае паэтычныя творы Беласточчыне? Іх і не так шмат, але пра Беласточчыну і Беласток беларускія паэты пісалі і пішуць натхнёна, сяды-тады звяртаюцца да родных вытокаў, да Беластоцкай зямлі. Але мне здаецца, што старэйшае пакаленне паэтаў Польшчы ўсё ж больш надавала ўвагі роднай Беласточчыне. Маладзейшае пакаленне паэтаў — менш, маладыя паэты ў сваіх паэтычных строфах больш філасофствуюць, шукаючы сучасную жанрава-стылістычную раскаванасць, асаблівую ёмістасць усходніх танка і хокку, і ўласцівыя сюррэалізму сродкі і прыёмы пісьма. Але ж можна і праз гэта прызнавацца ў любові да Беласточчыны, тым не менш па за ўвагай усё ж у нейкай ступені яна застаецца. Толькі, як бы там не было, шчыра скажу, беларускія паэты яе любілі заўсёды і любяць цяпер. І пішуць, і складаюць уласныя гімны роднай Беласточчыне.

Пачну з Уладзіміра Гайдука (1941-2012), з яго вясёлага верша „Падарожжа ў Беласток” са зборніка „Полымя роднае”. Верш кволенькі, неадрэдагаваны, але выклікае ўсмешку:

Устаў я пазнавата,

А ў галаве шумок:

Зачадзілі багата...

Трэ ехаць ў Беласток...

А навошта яму трэба было ехаць у Беласток? Аказваецца, па ганарар... за мінулыя гады. Але кабета, якая адчыніла дзверы рэдакцыі, сказала, што „паэты-нахабнікі”... Тым не менш, творца спадзяецца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF