Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Разважанні пасля Вялікага посту

Міхал МІНЦЭВІЧ

Штогадова людзі розных канфесій па цэлым свеце адзначаюць свае святы. Можна сказаць, што жыццё веруючага чалавека мераецца ад свята да свята, асабліва паміж вялікімі святамі. Людзі ўжо загадзя здагадваюцца, ці ў Руздво будзе снег, або як у Вялікдзень маляваць пісанкі. І ў тэлебачанні шмат гаворкі пра набліжэнне свят, пра іх кошт, напрыклад, у параўнанні з такім жа святам аднагадовай даўнасці. Калі так паглыбіцца ў тэму, то здзіўляе, што амаль не думаем пра найважнейшае — чаму чакаем свята?

Паўсюдная прапаганда

Я шмат гадоў пры нагодах розных свят пісаў на старонках «Нівы» пра Царкву і Свяшчэннае Пісанне. Цяпер хачу «сысці на зямлю» і крыху абнародаваць свае назіранні наконт нашых штодзённых і святочных спраў, наконт адчуванняў, поглядаў і ўзаемных адносін. Зараз банальнасцю стала меркаванне, што свет мяняецца, што маладое пакаленне сёння іншае чым раней, што памяняліся ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Так яно ёсць, але ў якім напрамку гэта ідзе?

Мінулыя войны, здаецца, нічога нас, людзей, не навучылі. Наш свет, які паказваўся «гонкай пацукоў», дзе кожны распіхаецца абы сабе, стаў нейкім «агрэсіўным». Памянялася палітыка. Што і руш чуем, што нехта ашукаў пенсіянера метадам «на ўнучка» і г.д. А на многіх тэлеканалах адно толькі прапаганда ды пагрозы прымянення зброі масавага знішчэння. Расейская прапаганда дзейнічае, як ні дзіўна, на некаторых арлян; і не толькі.

«Я за Пуціным, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF