Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Воўк у вёсцы пад Пушчай (ч.ІІ)

Міра ЛУКША

На ўскраіне Белавежскай пушчы знайшлі двух мёртвых ваўкоў з агнястрэльнымі раненнямі. Гэта дарослы самец і 11-месячны падлетак. Мёртвых жывёл знайшлі 4 красавіка гэтага года. Пра знаходку мёртвых жывёл у паліцыю паведамілі супрацоўнікі Інстытута даследавання млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы. У сераду (5 красавіка) у другой палове дня на старонцы інстытута ў Facebook з’явілася паведамленне: «Wilcza masakra!». Паводле навукоўцаў з Інстытута даследавання млекакормячых, гэта чарговыя ваўкі, застрэленыя ў Польшчы. Кантраляваць колькасць ваўкоў могуць толькі паляўнічыя і толькі шляхам строга кантраляванага адстрэлу. «Злавіць ваўкоў у пасткі і перамясціць іх у неканфліктныя месцы нерэальна», — кажа старшыня Польскага таварыства паляўнічых. У той жа час «ПТП выступае супраць выкарыстання ваўкоў антыпаляўнічымі рухамі ў барацьбе з паляваннямі».

Было так, што навукоўцы злавілі ў Белавежы ваўчыху, якая занадта зжылася з людзьмі і падыходзіла да гаспадарак. Яе трэба перавезці ў іншае месца. У сваю чаргу ў Бжазове на Падкарпацці на просьбу мясцовага войта застрэлілі двух ваўкоў, бо яны меліся напасці на дрывасекаў у лесе ў нядлясніцтве. Удалося злавіць ваўка, якога некалькі месяцаў рэгулярна назіралі ў Белавежжы. Захоп быў зроблены стрэлам з транквілізатарам. За ваўком часова назіраюць зааспецыялісты. З позняй восені жыхары Белавежжа паведамлялі пра тое, што воўк занадта блізка падыходзіў да дамоў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF