Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Усё жыццё працаваў у карысць вёскі і яе жыхароў (ч. ІІ)

Аляксей МАРОЗ

— Раскажыце пра арганізацыю беларускіх фэстаў і астатніх беларускіх мерапрыемстваў у Дубіцкай гміне.

— Калі я прыйшоў працаваць у Гмінную ўправу ў Дубічах-Царкоўных, беларускія фэсты ў нашай гміне ўжо арганізаваліся. З часам колькасць беларускіх мерапрыемстваў большала. Можна было пісаць новыя праекты і з дапамогай іх беларускія арганізацыі ў супрацоўніцтве з Гмінным асяродкам культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах сталі ладзіць шматлікія беларускія імпрэзы. Супрацоўнічалі мы з Беларускім грамадска-культурным таварыствам і яго ўжо пакойным старшынёй Янам Сычэўскім, а пазней са старшынёй Васілём Сегенем. Многа беларускіх фэстаў з цыкла «І тут жывуць людзі» Беларускі музей у Гайнаўцы арганізаваў у вёсках нашай гміны, нават тых невялічкіх. БГКТ штогод ладзіць у нас «Беларускі абрад на сцэне», які таксама цікавіць нашу публіку. У мінулым годзе Фонд «Тутака» арганізаваў у Дубічах разам з нашым асяродкам культуры беларускае фальклорнае музычна-танцавальнае мерапрыемства.

— Я як журналіст «Нівы» быў прысутны падчас падпісвання дамовы аб супрацоўніцтве паміж дубіцкім войтам Анатолем Паўлоўскім ды Марцінам Рэмбачам і Яўгенам Вапам з Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь на рэалізацыю праекта па арганізацыі беларускіх мерапрыемстваў у Дубіцкай гміне.

— Мы адкрыты на ўсе беларускія арганізацыі, якія хочуць з намі супрацоўнічаць і да кожнай працягваем руку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF