Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Усякае зелле! (ч.2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Каб дзе яшчэ ў свеце, як у гэтай закінутай прыпушчанскай вёсачцы (якой назоў засакрэцім), былі ў карыстанні тры чорныя кнігі — гэта ж сенсацыя на цэлы свет!

А тут ціха, ніхто не пісне слоўца. Спытаеш у каго, толькі плячыма пацісне. Або адкажа:

— Гэта не ў нас!

І яшчэ рукой тыцне ў той варожы бок з падляшскім воклічам: гэндэво. Рука, як не дзіўна, тут заўсёды павернецца ў бок палявых вёсак, якіх тут празываюць матанамі. Туды не хацелі выходзіць замуж, бо там адна нуда, скупасць і работа, ад якой здох не адзін конь.

Зося — сама з палявых, практычных сялян. Спачатку не прывязвала ўвагі да вясковых шэпатаў пра магію і чорныя кнігі. Аднак здзіўляла яе, калі ў час сваркі сяляне не прымянялі агрэсіі, адно абкідваліся пагрозамі: Я табе так зраблю, што без агню і дыму згарыш!

Аднак з часам яна сама шмат пабачыла і зразумела. Як тады, калі Ліда запрасіла яе абмазаць хатку-небагатку. Яшчэ сёння на ўспамін тых мяшэчкаў на пячы ў Зосі шорхне цела.

— А якое зелле было размеркаванае па тых вузелках? — пытаю. Мяне зжырае батанічная цікавасць. І надзея, што пачую этнічныя назовы раслін, якія ўжо выйшлі з карыстання.

— Не, ведаю, можа які чартапалох? — здагадваецца мая субяседніца.

— Чартапалох, то такі буйны асот.

— Там было многа намешана, карэньчыкі, зелле, шкарлупіны... Усякая ўсячына.

Зося запамятала яшчэ кіслы пах, які нёсся ад магічных пакецікаў. А як яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF