Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Падляшская, беларуская Ітака

Яўген ВАПА

Ой, тая пані гісторыя! Патрапіць яна жартаваць, прыніжаць і ўзвышаць, здзекавацца не толькі над невялікімі народамі, але і прыносіць выклікі ў выглядзе міждзяржаўных, глабальных і міжкантынентальных канфліктаў. У такой сітуацыі цэлым нацыям, іхнім інтэлектуалам, ці звычайным спажыўцам хлеба і солі пад любою геаграфічнай шыратою застаюцца толькі нервы, словы абурэння, пралітая кроў і, на жаль, ідучая за тым бяда і смерць. І нацыянальная ідэя, як і тая Божая вера, дазваляе людзям заглядаць у глыб гісторыі і саміх сябе дзеля паратунку і выжывання. Нашага, крынкаўскага Сакрата Яновіча беларуская «Скарга на гісторыю» сплеценая нераздзельна і сімбіёзна тут з ягонай «Малітваю да роднага слова». Малое падляшскае трымценне беларускага сэрца і душы з бязмежнымі берасцейска-гарадзенскімі духоўна-тэрытарыяльнымі разгалінаваннямі аказваецца смачным куском для суседзяў менавіта «Тэррай інкогнітай», не толькі бліжэйшым і далейшым чужынцам, але і для саміх сябе.

Вось тут таксама мая патрачаная пушчанская Ітака, якую стараюся безупынна адшукоўваць і хачу да яе ізноў прыплысці па над межамі і мурамі. Можа нейкім чынам удасца яе бязбольна пасшываць; магічным, чарадзейным зеллем і ціхай замовай пагоіць усе жывыя раны і шнары. Асабліва зараз, калі сілы цемры ўсёй сваёй сілай адводзяць нас ад галоўнага — вярнуцца ў беларускую Ітаку ўсім яе выкінутым дзецям, пакуль бадзягам без месца і краю. На жаль, тое вечнае і сучаснае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF