Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Гісторыя страшная

Міраслаў ГРЫКА

Вікінгі не ведалі ідэі компаса, але яны бездакорна перамяшчаліся паміж Еўропай і Амерыкай. Туды і назад. Безумоўна, яны авалодалі мастацтвам чытаць зорнае неба і вызначалі жаданы кірунак плавання па зорках. На працягу дня яны падтрымлівалі сябе Сонцам, а дакладней яго становішчам на гарызонце, што дазваляла ім трымаць абраны курс. Але што, калі неба засланілі набраклыя ад дажджу хмары? І не на дзень-два, а на некалькі тыдняў? І ўсё ж яны дасягнулі пункта прызначэння, намеціўшы свой маршрут у адпаведнасці з... Сонцам. Дакладней, з дапамогай т.зв. сонечных камянёў. Першы — кардыерыт, распаўсюджаны на нарвежскіх пляжах. Гэта мінерал, які пры павароце да сонца змяняе свой колер з блакітнага на светла-жоўты, нават калі яго закрываюць аблокі. Другі ўсім вядомы — хаця б па назве — крышталь кальцыту, званы ісландскім шпатам. У руках вікінгаў ён служыў навігацыйным прыборам і, трэба прызнаць, карыстацца ім было няпроста. Спачатку яны пазначалі верхнюю частку крышталя выразнай кропкай і, гледзячы скрозь яе на хмарнае неба, размясцілі яе такім чынам, каб дзякуючы палярызацыі святла ўнутры бачыць адлюстраванне гэтай кропкі. Затым яны круцілі шпат, пакуль абедзве кропкі, знешняя і адлюстраваная, не сталі аднаго адцення. Пры гэтым яны былі ўпэўнены, што верхні бок каменя звернуты дакладна да Сонца. Ведаючы яго становішча, вікінгі ўжо смела баразнілі марскія хвалі, не баючыся заблудзіцца ў бясконцым акіяне. Мы не ведаем і ніколі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF