Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Кітайская маска

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«За хвойкаю лесу не бачна», — кажа народная беларуская прымаўка. За разнастайнымі палітычнымі і грамадскімі падзеямі мінулага тыдня важна не прапусціць і звярнуць увагу на скандальнае інтэрв’ю кітайскага амбасадара ў Францыі Лу Шая. У тым інтэрв’ю дыпламат заявіў, быццам краіны былога Савецкага Саюза «не маюць сапраўднага статусу ў міжнародным праве». Пад сумнеў па сутнасці пастаўлены ўвесь сусветны тэрытарыяльны ўклад. Заяву кітайскага амбасадара адразу асудзілі Літва, Латвія, Украіна, і афіцыйны Пекін быў змушаны даваць тлумачэнні. МЗС Рэспублікі Беларусь, канешне, прамаўчала. Кітайскае вышэйшае кіраўніцтва нібыта паспешліва дыстанцыявалася і адхрысцілася ад яскравага выказвання свайго пасла, але ж сказанае слова за хвост не зловіш. Тым больш, што па сутнасці нястрыманы на язык амбасадар, выклаў асновы і прынцыпы кітайскай палітыкі.

Знешне нібыта Кітаю непатрэбна парушэнне міжнароднага правапарадку і хоць бы адноснай стабільнасці. Усе прывыклі да тэзісу, што камуністычны Кітай, які называе сябе Народнай Рэспублікай, складае планы на стагоддзі і прасоўвае свае інтарэсы спакваля, няспешна вядзе экспансію, не фарсіруючы падзей. Аднак чамусьці многія не разумеюць таталітарнай прыроды гэтай дзяржавы і таго, што яна ў такім выглядзе заўсёды будзе супраць дэмакратычнага развіцця іншых дзяржаў. У Беларусі дык увогуле ахвяры дзяржаўнай прапаганды наіўна захапляюцца кітайскай мадэллю і спадзяюцца, што менавіта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF