Ніва № 19 (3495), 7 мая 2023 г.

Міхал Кандрацюк: Хто мы ёсць? Наша матчына мова і культура

Міра ЛУКША

На тыя пытанні за ўсё доўгае (амаль 90 гадоў) жыццё адказваюць яго кнігі, між іншым «Геаграфічныя і асабовыя назвы Беласточчыны», выдадзеная Фондам князя Канстанціна Астрожскага (Nazwy geograficzne i osobowe Białostocczyzny, Białystok: Orthdruk, 2016). Прафесар Міхал Кандрацюк з’яўляецца аўтарам больш за двухсот публікацый, у тым ліку дзесяці кніг, па многіх пытаннях славянскага і балцкага мовазнаўства. У гэтую кнігу ўвайшлі навуковыя і навукова-папулярныя працы, даследаванні, артыкулы, даследаванні ў галіне тапанімікі і мікратапанімікі, а таксама антрапанімікі польска-ўсходнеславянскага памежжа. У працах на пачатку змешчаны звесткі пра гісторыю даследаванай тэрыторыі, яе засяленне і палітычную гісторыю, пасля разглядаюцца, напрыклад, асабовыя назвы (імёны, прозвішчы, мянушкі) Беласточчыны, трэці прысвечаны мясцовым і рэльефным назвам даследаванага месца, іх паходжанне, гісторыя і змяненні.

Казаў пра Міхала Емяльянавіча Кандрацюка прафесар Ян Чыквін: «Ён адзін з нашых хлопцаў, выхадцаў з беларускай вёскі, які стаў знакамітым прафесарам, аўтарытэтам не толькі ў сваёй галіне». — «Усе здольнасці аддаў Радзіме, навуцы, славістыцы гэты сціплы чалавек, з якога лунае цяпло з нашых бакоў, — дадаў праф. Ежы Нікітаровіч. — Чалавек пагранічча культур, папярэднік беластоцкай анамастыкі, заснавальнік Кафедры беларускай філалогіі. Прафесар звычайны Міхал Кандрацюк з 1985 г. выкладчык (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF