Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.

Кар’ера «нашага» чэкіста

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Была тут раней мова пра маршала Канстанціна Ракасоўскага, нашага па мацярынскай лініі земляка. Мовы тае было нямнога, як на ягоны грамадскі фармат, таму варта яшчэ дакінуць слоў пару. Славуты брытанскі маршал Бернард Мантгомеры так гаварыў аб сваім таварышы па званні: «Я сам прабіваўся цераз Афрыку і ўдзельнічаў у шматлікіх баях. Мяркую, аднак, што мае дасягненні не раўня дасягненням маршала Ракасоўскага».

Вядома, што самым уражальным палкаводчым дасягненнем маршала з палескім радаводам была аперацыя «Баграціён» па вызваленню Беларусі ад нямецкіх войск. І зараз жа пасля гэтага бліскучага поспеху вярхоўны галоўнакамандуючы Іосіф Сталін пераводзіць яго з галоўнага на другарадны напрамак фінальнага наступлення. На запытанне маршала, чаму такое рашэнне, Сталін патлумачыў, што Ракасоўскі памыляецца, што той адрэзак, на які ён пераводзіцца, у агульным напрамку дзеяння ўсіх франтоў і поспех будзе залежаць ад іх узаемадзеяння, таму такая вось старанная падборка палкаводцаў.

І па сутнасці перад Ракасоўскім была пастаўлена самая складаная задача, з якою ён справіўся, так як і з усімі ранейшымі, паспяхова. Ягоны 2-гі Беларускі фронт выйшаў на Балтыку, а пасля, у ходзе фінальнай Берлінскай аперацыі, сустрэўся з арміяй згаданага маршала Мантгомеры...

Мне, аднак, падаецца, што рашэнне Сталіна зняць Ракасоўскага з галоўнага напрамку наступлення на Берлін было прадыктавана дальнабачнымі палітычнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF