Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.

Размова з малодшым брыгадзірам Марцінам Савіцкім, намеснікам каменданта ратавальна-тушыльнай каманды.

Міхал МІНЦЭВІЧ

Міхал Мінцэвіч: — Пажар пачаўся ўнутры дома жыдоўкі Словы Арлінскі ў яе адсутнасць. Жанчына пакінула на пліце кіпучы алей. Калі ён згарэў, то, верагодна, намагалася патушыць яго вадою...

Марцін Савіцкі: — Тушэнне алею вадою даводзіць да г.зв. выкіпення таго алею. У такім выпадку найпрасцейшым рашэннем было б прыкрыццё таго гаршка, напрыклад, покрыўкай або змочанай шматай ці нават сухім ручніком. Жанчына, мабыць, машынальна, намагалася тушыць вадою.

М.М.: — Паказаны мне інструктажны фільм ілюструе, што дзеецца ў выпадку тушэння палаючага алею ў гаршку кубкам вады — вокамгненна полымя ахоплівае ўсю кухонную столь і агонь успыхвае на ўсё памяшканне. Другая прэзентацыя паказвае як палаючы ў гаршку алей быў прыкрыты моцна выкручанай анучай і агонь пагас. Зараз для такіх мэт служыць пясочны вогнетушыцель.

Сведкі пажару падкрэслівалі, што была пагода, без ветру, а калі ўспыхнуў пажар, тады ўзняўся вецер і агонь пераносіўся на адлеглыя будынкі.

М.С.: — Тут магла спрацаваць г.зв. канвекцыя паветра, калі згодна законам фізікі цёплае паветра ўзнімаецца ўверх. а знізу засмоктваецца халаднейшае. Магла здарыцца і звычайная выпадковасць, і хуткая змена надвор’я.

У гэтым выпадку можам гаварыць пра вялікі пажар. Гарэла зразу мноства будынкаў. У выніку руху паветра шматкі палаючай гонты або іншых гаручых матэрыялаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF