Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.

Пад юбілей. З гісторыі арлянскіх пажарнікаў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сёлета мінаюць умоўныя сто гадоў з часу заснавання пажарнай каманды ў Орлі. Аб гісторыі арлянскай пажарнай каманды цяперашнія пажарнікі даведваліся і даведваюцца ад мяне, а я з запісаных у 1990-х гадах расказаў ранейшых вогнетушыцеляў. У «Ніве» я шмат пісаў пра дзейнасць добраахвотнікаў.

Не захаваліся архіўныя дакументы пра дакладную дату заснавання арлянскай каманды, але можна меркаваць, што такі важны і неабходны суб’ект мусіў узнікнуць зараз пасля адраджэння польскай дзяржаўнасці і вяртання мясцовага насельніцтва з бежанства, значыць у пачатку 1920-х гадоў. Мае суразмоўцы таксама не падавалі канкрэтнай даты. Трэба падкрэсліць, што ў той час большасць пажарнікаў складалі мясцовыя жыды. А ў іх ліку былі мясцовыя знаці, напрыклад, уладальнік пякарні Цымбал Манашко ці цырульнік Зэйтк Фельрэгер і інш. Сын уладальніка кафлярні быў іх камендантам. Былі яны адначасна і сябрамі пажарнага духавога аркестра.

Цяперашнія арлянскія пажарнікі вырашылі найбольш верагоднай датай узнікнення каманды прыняць 1923 год, нягледзячы на тое, што нядаўна знайшоўся архіўны дакумент рэгістрацыі арлянскай пажарнай каманды ў 1926 годзе. Паводле мяне тут усё ясна: спярша мусілі быць пажарнікі, а пасля гэтага іх рэгістрацыя. Пад 85-годдзе каманды я склаў невялікі буклет, які выдаў арлянскі Гмінны асяродак культуры. Зараз яны лічаць яго асноўным дакументам. Тут можна прыгадаць прыклад добраахвотнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF