Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.
Новыя вершыЮры БАЕНА* * * Вітай, нядзельнае маёвае ранне, у салаўіных трэлях народжанае. Вітайце, нястрымныя коннікі золаку, таемным бляскам выкліканыя... На палях і лугах, дзе імгла, іскрынкі-расінкі зіхцяць. Хвіліна яшчэ адна, а праменныя ручайкі паплывуць па сцяблінках траў. Вось-вось сонечны дождж зазвоніць у залатыя купалы царквы на ўзвышшы... * * * У зорным пыле і ў зямным па замарожанай брыду раллі. Сэрца, як ліст, трымціць. Кніга душы — гэта твар і вочы. Нясу ў сабе цяжар самоты. Думкі калючыя, бель бяроз, памяць сатканая са слёз. Гару-дагараю апошнім святлом, душой знітаваны з роднай зямлёй. Раз за разам сівер-вецер гне сухога зелля вецце. У бляску праўды і ў цішы слоў б’юся яшчэ я за любоў. Мова мая — агонь святы!.. — Снег зацярушвае ўсе сляды. Гурбы суму, нямы абшар. У цёмным лесе мёртвых мар крычма крычу, з усіх я сіл: „Трывога, холад і астракізм — такая плата за патрыятызм?!” Ноччу У чорнай зоне ночы за кардонам забыцця з келіха ліецца цёмнае віно жыцця. Паабапал дарогі — даўніх дзён крыжы. Пачуцці разданыя: каму — любоў, каму — нянавісць, мне — горыч і (...) |