Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.

Усё жыццё працаваў у карысць вёскі і яе жыхароў

Аляксей МАРОЗ

Размова з Міколам Лаўрыновічам, ураджэнцам Старога Корніна, які шмат гадоў працаваў на пасадзе сакратара Гміннай управы ў ДубічахЦаркоўных, раней кіраваў па вёсках Гайнаўшчыны дзейнасцю Народных спартыўных калектываў (LZS), а ў пачатку сваёй прафесійнай работы арганізаваў дапамогу гаспадарам сельскагаспадарчай тэхнікай.

— Вы толькі што выйшлі на пенсію, перапрацаваўшы звыш 27 гадоў на пасадзе сакратара Гміннай управы ў Дубічах-Царкоўных.

— Так, час хутка мінуў і я першы месяц на пенсіі, але яшчэ працую і канчаю выконваць задачы, якія раней даручыў мне войт Лявон Малашэўскі. Пачаў я працаваць у самаўрадзе ў 1994 годзе, калі стаў радным Дубіцкай гміны ад роднай вёскі Стары Корнін. Там нарадзіўся і правёў найпрыгажэйшую частку свайго жыцця — дзяцінства і моладасць. У час выбараў было двух контркандыдатаў, але радным стаў я, хаця быў наймалодшым з усіх. Радным быў я да канца 1995 года, да часу, калі мая папярэдніца Галіна Шыманюк адышла на працу ў Гайнаўку. Тады войт Дубіцкай гміны Анатоль Паўлоўскі запрапанаваў мне працу на пасадзе сакратара Гміннай управы і Рада Дубіцкай гміны прызначыла мяне на гэту пасаду з днём 1 студзеня 1996 года. Калі я стаў сакратаром, зрокся мандату гміннага раднага. Пасля высветлілася, што гэта тады не было абавязковым, але былі дапаўняльныя выбары і на маё месца быў выбраны іншы радны. Як сакратар гміны стаў я тады членам управы Дубіцкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF