Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.

Усякае зелле!

Ганна КАНДРАЦЮК

Хаткі пад страхой, у якой катлавалася зямельнае і замагільнае жыццё, даўно ўжо няма. Толькі расліны ў агародчыку напамінаюць пра Ліду і яе паранармальныя здольнасці. Сярод пустазелля распазнаю калонію высокага дзівасілу, сцяблінкі дзікай маруны. Расціраю ў руках духмяныя лісткі, каб паверыць у гэту рэдкую прыродную знаходку. Пах казыча ноздры, варушыць нешта ў мазгах. Дзіўны камунікат. Думаю, ці падыходзіць яна да раслінных абярэгаў Ліды. І ўжо рука сама цягнецца да атрутнай руты з яшчэ больш дзіка-падыманым смакам і пахам. Яна тут каралева, адганяе мошку і падобныя паразіты. Тут жа мята, шалфей, фарбаўнік-бенедыкт. І быццам для непазнакі: цюльпаны. Ліда прынесла іх у пасагу да новай сялібы, а легенда апавядае, што цыбуліны прывезлі сваякі ажно з Амерыкі. Разам з чорнай кнігай. Яе цюльпаны як малюнкі на старой парцэлянавай пасудзе з вытанчанымі келіхамі і станаванымі колерамі, якіх выгляд наклікае эратычныя здагадкі. Я сама адчуваю сябе як той слон у складзе парцэляны. Вось патаптала сцяблінкі цыбулькі, то-бок лісткі дзікіх нарцысаў. У гэты год яны не намерыліся цвісці, схаваліся ў непрыкметным выглядзе травы, каб адпачыць ад цвіцення, назойлівых аваднёў і расплодаў. Мудрая, загадкавая, кветка!

Я не прыкмечу, калі ногі занясуць мяне на падмоклы луг, які прытыкае да Лідзінай сялібы. Сярод асакі, незабудак і ўвярэдніку ружавее дзікі ятрышнік, які тут ласкава завуць зязюліным ручнічком. Гэтая арыстакратычная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF