Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.

Ніўская выдавецкая справа

Яўген ВАПА

Светлы паслявелікодны тыдзень, нягледзячы на штодзённую порцыю змрочнасці, сапраўды прынёс мне асабіста задавальненне ад справы, якой апрача выдавання нашай газеты займаецца Праграмная рада тыднёвіка «Ніва». Ідзе менавіта пра выдаванне кніжак аўтараў шырока і блізка звязаных з рэдакцыяй, а таксама пра тыя падзеі з жыцця беларускага народа, якога неад’емнай часткай з’яўляецца і беларуская меншасць у Польшчы. Менавіта, пачаўшы з 1992 года, а гэта ўжо трыццаць гадоў, вядзецца выдавецкая справа — значыць, можам адзначыць такі факт, як натуральны юбілей. Дзеля гістарычнай памяці нагадаю, што першай кніжкай у ніўскім кнігазборы стала выданне Міры Лукшы «Дзікі птах верабей». За тры дзясяткі гадоў, у 2022 годзе, дзякуючы тром апошнім выданням мы ў нашай рэдакцыйнай біяграфіі перасеклі мяжу шасцідзесяці выдадзеных кніжак, якія з’яўляюцца душою і соллю карэнных беларусаў у Польшчы.

Пад нумарам 59 пасля доўгіх гадоў пошукаў сродкаў выдалі мы ў перакладзе на польскую мову славутую кніжку «Бежанства 1915 года». Архіўныя ўспаміны беларусаў Беласточчыны, якія былі выгнаны ў глыб Расіі, дачакаліся двух нашых беларускіх выданняў 2000 і 2015 года пад рэдакцыяй Віталя Лубы. Зараз менавіта «Bieżeństwo 1915» 2022 года выдання вельмі моцна запатрабаванае польскімі чытацкімі кругамі, а таксама тымі беларусамі, якія ўжо не ведаюць кірыліцы, але пра лёс сваіх продкаў хочуць ведаць і памятаць. Менавіта «Бежанства» было першым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF