Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.

Вяртаў праўду ў душы людзей. Памяці архіепіскапа Арцемія

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У ноч на 22 красавіка горад над Нёманам страціў асобу, значнасць якой для Гродна і для ўсёй Беларусі будзе ацэнена толькі з часам, магчыма толькі праз дзесяцігоддзі. Сімвалічна, што архіепіскап Арцемій адышоў да Госпада ў паслявелікодны тыдзень, на Светлай Сядміцы — гэты факт выглядае як асаблівая ласка з Нябёс.

У даведнікі і энцыклапедыі Уладыка Арцемій (свецкае імя Аляксандр Анатолевіч Кішчанка) увойдзе як беларускі праваслаўны іерарх, які ў 1996-2021 гадах узначальваў Гарадзенска-Ваўкавыскую епархію. У гісторыю ж беларускага хрысціянства дзейнасць архіепіскапа Арцемія будзе запісана куды больш глыбокім чынам. І найперш яго пазіцыяй у 2020 годзе. Гэты год у гісторыю Беларусі ўжо ўвайшоў як год вялікага выбару. На фоне грамадска-палітычных падзей, якія разгарэліся летам таго года, кожны чалавек проста мусіў выявіць нейкую пазіцыю. Настаў час не маўчаць і святарам. Цэлы шэраг праваслаўных, каталіцкіх, пратэстанцкіх святароў выступілі супраць гвалту сілавікоў. За гэта яны таксама зазналі пераслед, а некаторыя і катаванні. Некаторых пазбавілі нават сану, але затое яны засталіся на баку праўды і Хрыста. Архіепіскап Арцемій быў адзіны з іерархаў, хто адкрыта і цвёрда выступіў супраць гвалту і зла, выразна назваў рэчы сваімі імёнамі. І сказаў, што верыць у здольнасць любові і міру «вярнуць праўду ў нашы душы».

16 жніўня 2020 года ў час грамадскіх пратэстаў і іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF