Ніва № 18 (3494), 30 красавіка 2023 г.
Чыя Бацькаўшчына колеру зямліМіра ЛУКШАСухаволя ў самым цэнтры Еўропы. „Чорная Русь”. «Непадалёк мястэчка Ізыдар Клімовіч жыў у Хадароўцы-Старой не мала, бо сто гадоў. За той час памянялася шмат чаго вакол яго — улада, вёска, людзі, а нават надвор’е, што сведчыла адначасова пра змену спрадвечнага парадку. Мяняліся і ксяндзы ў паблізкім касцёле, не ўсім ім давяраў Ізыдар, але пісаў і насіў свае палітыкі менавіта ім. Найчасцей прасіў картак у нас — дзяцей сына сваёй сястры, але пісаў таксама на старых паперках, пачках з пад цукру ці прачытаных і ўжо бляклых старонках газет...». Пісала пра яго дваюрадная ўнучка, Уля, у «Ніве», а пасля з яго і яе жыццёвых нататак узнікла кніга «Бацькаўшчына колеру зямлі». Дзе тая Сакольшчына, адкуль родам Уля Шубзда? Ад Беластока за трыццаць кіламетраў на паўночны ўсход. Ад Саколкі да польска-беларускай мяжы 16 кіламетраў. Жывуць там людзі, для якіх цэнтрам свету было Гродна. «Землякі Кастуся Каліноўскага тут сябе найчасцей успрымаюць тутэйшымі». Яны з Чорнай Русі. Чорны русін адразу пазнае такога самага. Уршулю Шубзду звыш дзесяці гадоў таму прывёў у «Ніву» сам дзед Ізыдар. На Рынку Касцюшкі студэнты прадстаўлялі свае факультэты. Чарнявая Уля, у беларускім строі пазычаным ад беларускага моладзевага калектыву, з аднакурснікамі прадстаўлялі беларускую філалогію. Прызналася адразу, што яна з Хадароўкі-Старой, вёскі суседняй з Папялушкавымі Акопамі. «А з Хадароўкі-Старой пайшла ў Рудню каля Рыбакоў замуж (...) |