Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Крыху наш зямляк

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Цікавасць гэта першая ступенька ў пекла — вяшчае народная пагаворка. Вось даведка пра чыгунку, якая з’явілася на станцыі Нурэц, пацягнула мяне далей — па чыгуначнай Сядлецка-Балагоўскай лініі. А на ёй, далёка-далёка за Полацкам, горад Вялікія Лукі, што зараз у Пскоўскай вобласці. А ў Вікіпедыі даведка, што ў Вялікіх Луках нарадзіўся савецкі маршал Канстанцін Ракасоўскі. А гэта ж «добры знаёмы» тых усіх, якія ў першай палове 1950-х гадоў вучыліся ў польскіх школах! Бо яго партрэты, побач партрэтаў Баляслава Берута, віселі на галоўных сценах усіх класаў...

У той даўнаваты час падавалася, што Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў Варшаве. Таму знойдзеная ў Вікіпедыі інфармацыя мяне здзівіла і давай я шнырыць па біяграфіях маршала, пададзеных на больш-менш вядомых мне мовах. А там чарговыя нечаканасці...

З беларускай Вікіпедыі: «Нарадзіўся ў Целяханах 3 (15) верасня 1889 г. Знаходзячыся ў Чырвонай Арміі, не пазней 1919 года, Ракасоўскі стаў указваць 1896 год як год нараджэння і падпісвацца Канстанцінам Канстанцінавічам замест Канстанціна Ксавер’евіча, па некаторых звестках, сапраўднае імя — Казімір. Пасля прысваення звання двойчы Героя Савецкага Саюза месцам нараджэння пачаў указваць Вялікія Лукі, дзе і быў усталяваны бюст Ракасоўскага. Згодна з кароткай аўтабіяграфіяй, напісанай 27 снежня 1945, нарадзіўся ў горадзе Вялікія Лукі (паводле анкеты ад 1920, у горадзе Варшаве). Бацька — паляк Ксаверый Юзаф (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF