Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Слова пра Вінцэнта Жук-Грышкевіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Сёння нават не магу прыгадаць у Беларусі падобнай вялікай кнігі жонкі пра свайго мужа, якую напісала Раіса Жук-Грышкевіч (1919-2009) пра свайго вядомага мужа Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903-1989), якому сёлета ў лютым споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння.

Вялікі том, ажно каля 800 старонак пад назвай „Жыццё Вінцэнта Жук-Грышкевіча”, на добрай крэйдавай паперы, Раіса Жук-Грышкевіч выпусціла ў Таронта ў 1993 годзе. Я шмат гадоў перапісваўся са спадарыняй Жук-Грышкевіч, таму яна мне даслала гэты том з кароткім аўтографам: „Паважанаму спадару Сяргею Чыгрыну — Раіса Жук-Грышкевіч. 8 снежня 1996 г.”. Разам з гэтай кнігай у пасылку спадарыня Раіса далучыла і брашуру Вінцэнта Жук-Грышкевіча „25-га сакавіка” (Таронта 1978). У яе ўвайшлі ўспаміны пра Мінск, Будслаў, Вільню, Прагу і пра савецкую турму. На брашуры Раіса Жук-Грышкевіч таксама пакінула свой невялікі аўтограф замест мужа: „Вельмі паважанаму спадару Сяргею Чыгрыну — Жук-Грышкевіч. 8.12.1996 г.”. Ды наклеіла свой экслібрыс.

Гэтыя два выданні з маёй асабістай бібліятэкі я зноў перачытаў напярэдадні 120-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Жук-Грышкевіча — беларускага грамадскага дзеяча, педагога, публіцыста і кіраўніка Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі.

Родам Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў з Будслава. У 1922 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію, а потым паступіў на факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Карлава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF