Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (59). Адзінота крыжа

Андрэй СЦЕПАНЮК

„А ён кажа ім: не жахайцеся. Іісуса шукаеце Назараніна, распятага; Ён уваскрэс, Яго няма тут. Вось месца, дзе паклалі Яго”.

Евангелле паводле Марка 16:6

Як забіць у сабе неахвоту да пасхальнай радасці. Калі мільёны людзей ідуць у святочных крыжовых дарогах, каб у канцы пабачыць і адчуць велікодную радасць, нейкая нябачная сіла не дазваляе нават на хвіліну адкрыць павагу таго, што ўжо звыш дзвюх тысяч гадоў трымае пры жыцці вялізную частку сучаснага свету. У галаву лезе пытанне: а чаму гэта так сталася? Чаму трэба было пакутніцкай смерці найлепшага з найлепшых, каб штосьці змянілася? І ці сапраўды змянілася, і чалавек зразумеў да канца істоту гэтай смерці? І яшчэ адвечнае пытанне пра самоту Хрыста на крыжы. Дык Ён быў сам. Не паўсталі народы, каб абараніць Яго, не сказаў ніхто: «Я памру за Яго». Усе паверылі, што спаўняецца тое, што здзейсніцца мае. І споўнілася, і спаўняецца кожны год у тым самым выглядзе. І трывае самота, хаця мільёны ідуць у крыжовых дарогах...

Жанчыны-міраносніцы стаялі.

Анёл Гасподні камень адваліў.

Дый там, дзе Цела мілае паклалі

Адны тканіны знятыя былі.

І Магдалена, Госпада згубіўшы,

Замерла ў страху й жалю над труной,

Пакуль з вышынь ерусалімскай цішы

Не загучаў знаёмы голас ёй.

Знаёмы голас ушчуваў лагодна:

О, як маглі засумнявацца ў тым,

Што Ён васкрос! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF