Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Утрымліваецца пачуццё асобнасці. Колькі нашых?

Міра ЛУКША

Чарговы Нацыянальны перапіс насельніцтва быў праведзены два гады таму. На Падляшшы толькі польскую нацыянальнасць заявілі 86,1 працэнта жыхароў. Больш за мільён жыхароў не выбралі польскай нацыянальнасці.

Поўныя вынікі апошняга перапісу дагэтуль невядомыя, і пакуль невядома, якія нацыянальна-этнічныя прыкметы былі зафіксаваны ў разрэзе ваяводстваў, у тым ліку Падляшша, дзе пражываюць нацыянальныя меншасці: беларуская, украінская, літоўская, а таксама этнічныя татары. «Аналітычная публікацыя» з такімі данымі павінна выйсці ў верасні.

На Падляшшы, дзе пражывае менш за 1,2 мільёна чалавек (даныя 2017 года), 86,1% дэкларавалі выключна польскую нацыянальнасць. Жыхары іншых нацыянальнасцей складаюць 13,9 працэнта.

Апошні Нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля доўжыўся паўгода (з 1 красавіка па 30 верасня 2021 года). Удзел у ім быў абавязковым, і гэты абавязак вынікаў з Закона аб нацыянальным перапісе насельніцтва і жылля ад 9 жніўня 2019 года. Былі і абавязковыя пытанні пра нацыянальнасць і мову, якой карыстаюцца перапісаныя асобы.

Паводле ўсё яшчэ ўступных даных апошняга Нацыянальнага перапісу насельніцтва (ужо два гады таму!) на Падляшшы, 13,9 працэнта вызначылі іншую нацыянальнасць, чым польская. Дагэтуль невядома, якія дэкларацыі былі прынятыя ў разрэзе ваяводстваў паводле нацыянальнай і этнічнай прыналежнасці. Паводле перадапошняга перапісу 2011 года сваю хатнюю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF