Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Юбілейны ХV Агляд гафту і карунак Гайнаўскага павета — 2023

Аляксей МАРОЗ

У час падвядзення вынікаў і адкрыцця выставы юбілейнага ХV Агляду гафту і карунак Гайнаўскага павета — 2023 было запрэзентаваных ажно каля 300 прац гэтага і іншых відаў рукадзелля, якое выйшла з пад рук ажно 61 творца. Работы гэтыя ў большасці былі выкананы з выкарыстаннем матываў захаваных у мясцовай традыцыі вёсак Гайнаўшчыны. Юбілейны агляд быў добрай нагодай да падвядзення вынікаў пятнаццаці яго выпускаў, у якіх прыняло ўдзел звыш 200 удзельнікаў з Гайнаўскага павета, а нават некалькі творцаў з за межаў Гайнаўшчыны. Мерапрыемства арганізаваў Гайнаўскі дом культуры ў сваіх памяшканнях і ў галерэі «Гайна», якая дзейнічала ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Адкрыццё юбілейнага агляду і выставы мастацкага рукадзелля, на якой у галоўным прэзентуюцца вышыўка і карункі, адбылося 1 красавіка ў вялікім калідоры і галерэйнай зале Гайнаўскага дома культуры. Прыбылі на мерапрыемства аўтары прэзентаваных прац і гайнавяне. Мелі яны магчымасць паглядзець гафтаванае і карункавае мастацтва. Побач яго прэзентаваліся работы выкананыя сучаснымі рукадзельнымі тэхнікамі, а таксама працы, дзе сучасныя інспірацыі пераплятаюцца з традыцыйнымі ўзорамі і матывамі. Мерапрыемства распачалося з займальнага выступу калектыву народнага танца «Перапёлка» Гайнаўскага дома культуры.

— Першыя выставы Агляду гафту і карунак арганізавалі мы ў невялікай зале нашага дома культуры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF