Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Велікодныя дні — вечнасць для нас усіх! (2)

Яўген ВАПА

Перадвелікодны тыдзень прынёс у маёй сям’і яшчэ адно пахаванне. Памёр дзядзька Валодзя, апошні бацькаў брат. Было яму 86 гадоў. У жывых засталася яшчэ толькі цёта Ніна з іхняй сямейкі з дзесяці асоб. Перад маімі вачыма, здаецца, бачу іх усіх: дзед Мікалай і баба Олька і іхнія дзеці — мой тата Іван і яго браты Валодзя, Пеця, Коля, Віктар і сёстры Ніна і Надзея. Была яшчэ адна сястрычка Оля, але яна памерла ў маленстве. На прыхадскіх вэрстоцкіх могілках спачываюць яна і мой бацька, побач нашай мамы і сваіх бацькоў. Лёс і пушчанская беднасць прымусілі паехаць за працай і хлебам перш-наперш маіх сямейнікаў на Сілезію, дзе пачыналі сваё дарослае жыццё. Шахты патрабавалі маладых рук з Беласточчыны, але праца пад зямлёю была не па душы тым пушчанскім, ветрам падшытым свабодалюбам. У Глівіцах пахаваны дзядзька Пеця, што працаваў на чыгунцы і быў вялікім аматарам рэйкавых падарожжаў. Ягоная жонка Сафія з’явілася там з не менш беднага рэгіёна Польшчы — Кялеччыны. У Кнурове ў іх нарадзіліся чатыры дачкі, а нас было чатырох братоў. Затым нічога дзіўнага, што гэта было заўсёды тэмай для жартаў у час сямейных застолляў.

Доўгія гады ў Глівіцах жыла цётка Ніна са сваім мужам Іванам родам з Мора, блізкім сваяком Віктара Шведа. На пенсіі набылі кватэру ў Беластоку пры царкве Святога Духа, каб быць бліжэй Бога і сваіх людзей. Цётка Надзя, якая першая ў нашай сям’і закончыла беларускі ліцэй у Гайнаўцы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF