Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Жывуць беларусы ў Польшчы

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Грамадзяне Беларусі з’яўляюцца другой па колькасці групай замежнікаў у Польшчы. Колькасць беларусаў з дакументамі на жыхарства перавысіла 50 тысяч. Істотны рост маштабаў міграцыі ў гэтым выпадку прыкметны са жніўня 2020 года. Спрашчэнне выдачы віз і доступ да рынку працы зрабілі Польшчу вельмі прывабным месцам для беларускіх мігрантаў. Прадпрымальнікі і ІТ-спецыялісты маглі скарыстацца праграмай Poland. Business Harbour — комплексным пакетам, які палягчае пераезд у Польшчу. Людзі з гуманітарнымі візамі могуць уладкавацца на працу без дадатковых дазволаў. У выніку з пачатку 2021 года колькасць грамадзян Беларусі з дакументамі на жыхарства павялічылася прыкладна на 90 працэнтаў. Большасць беларусаў маюць дазвол на пастаяннае пражыванне ў сувязі з польскім паходжаннем і картай паляка. Планамерна расце і колькасць людзей з дазволам на часовае пражыванне. У пераважнай большасці яны выдаюцца ў сувязі з працай. Мужчыны і жанчыны эмігруюць з Беларусі ў Польшчу ў аднолькавых прапорцыях. З крыху больш за 50 тыс. грамадзян Беларусі з дакументамі на жыхарства, каля 55 прац. гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў. Дзеці і моладзь ва ўзросце да 20 гадоў складаюць 17 прац., а людзі старэйшыя за 40 гадоў — каля 28 прац. Тэрытарыяльнае размеркаванне беларусаў, якія пасяліліся ў Польшчы, даволі нераўнамернае. Найбольш жыве ў Мазавецкім ваяводстве — 19 тысяч чалавек і ў Падляшскім — 9 тысяч.

Пасля прэзідэнцкіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF