Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Пра палітыку і прыстойнасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя незабыўны літаратурны герой французскага драматурга П’ера-Агюстэна Карона дэ Бамаршэ, Фігара, казаў: «Палітыка — гэта значыць прыкідвацца, што не ведаеш таго, што вядома ўсім, і што табе вядома тое, чаго ніхто не ведае». І прытым «Важнасцю мэты апраўдваць нікчэмныя сродкі». Даўно гэта было напісана, але лепш і не скажаш, азіраючыся на апошнія дзесяцігоддзі і спрабуючы іх аналізаваць.

Асэнсоўваючы падзеі найноўшага часу, многія людзі шчыра здзіўляюцца, як такое магло стацца, як магла разгарэцца вайна, калі ўсё, здавалася б, адбывалася неяк больш-менш спакойна, быў уладкаваны быт і ў свеце яшчэ нядаўна не пахла глабальнай катастрофай. А між тым усё мае сваю няўмольную логіку, паслядоўнасць і наступствы. І многія рэчы былі відавочныя ад пачатку, а ў працэсе іх развіцця яшчэ яскравей выяўляліся. Толькі бальшыня моцных гэтага свету лічылі за лепшае якраз прыкідвацца, прыдурвацца і ліць плынь фальшывых слоў, прытым афармляючы свае палітычныя і эканамічныя гешэфты.

Вайна, якую вёў ад пачатку і вядзе пуцінскі рэжым, не толькі вынік імперскай адвечнай прыроды маскоўскай дзяржавы. Гэта і вынік не ў меншай ступені ганебнай палітыкі заходняга свету, які замест таго, каб бараніць дэмакратычныя каштоўнасці і прынцыпы, стварыў крывадушны ўклад супрацы з таталітарнымі дзяржавамі — найперш Расеяй і Кітаем. Тое, што ў сучаснай тэрміналогіі называецца рэал-палітык. Наўпрост (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF