Ніва № 17 (3493), 23 красавіка 2023 г.

Сілач Роднай Песні

Міра ЛУКША

Пакінуў важны след у нашай культуры на Падляшшы. Яго ведаюць усе, хто сутыкаўся з народнай культурай. Таксама ведаў амаль усіх, хто знаёмы з народнай музыкай і песняй. Асабліва спалучыў сябе ён з беларускай песняй. Супрацоўнічаў з дзясяткамі калектываў, 35 гадоў вёў „Расспяваны Гарадок”. Выдаў дзесяць песеннікаў з запісамі архаічных слоў і мелодый, на другія столькі ж сабраў матэрыял для распрацовак. З дзяцінства захапляўся спевам, але лёс звязаў яго з акардэонам. Сцяпан Копа — гарманіст і чалавек-душа. Сілач Роднай Песні.

— Маю прыемнасць і вялікае задавальненне перадаць у рукі Чытачоў чарговы зборнік аўтэнтычных народных песень з Беласточчыны з маёй калекцыі. У гэты раз сабраў я творы запісаныя мною — у дзевяностыя гады мінулага стагоддзя — на Сакольшчыне. Гэта першы том. Другі будзе змяшчаць песні з ваколіц Дубровы-Беластоцкай і Ліпска... Ратуем такім чынам ад забыцця шмат каштоўных народных песень, якія з’яўляюцца скарбніцай музычнага фальклору Сакольскай зямлі. Дзякую перш за ўсё выканаўцам песень запісаных у спеўніку — тым, хто яшчэ жывы, і схіляю калені перад тымі, хто сышоў у вечнасць. Вялікая падзяка таксама Уладзіславу Петруку за ягоную графіку на вокладцы, і дырэктару Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрыю Хмялеўскаму за ініцыятыву і ажыццяўленне публікацыі. Вялікая падзяка таксама Міністэрству адміністрацыі і лічбавізацыі за сродкі для гэтай мэты. — Няхай гэтыя два зборнікі песень застануцца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF