Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.
Старое і новаеАляксандр ВЯРБІЦКІУ Нурцы-Станцыі быў даўнавата — некалькі гадоў мінула; з таго часу від самой чыгуначнай станцыі памяняўся. Адноўлены вакзальны будынак і вадакачка, якая з’яўляецца сімвалам гміннай мясцовасці, а побач яе зладжаны сціплы адмысловы завулак з інфармацыйнымі стэндамі. А на іх цікавая інфармацыя пра мясцовае мінулае... Стэнд: «Чыгуначны вакзал з вадакачкай быў узведзены ў 1902-1906 гадах у рамках будовы чыгуначнай лініі Полацк-Седльцы. Даўжыня лініі 693,7 км, з таго ў цяперашніх межах Польшчы 152 км. (...) Лінія была прадаўжэннем чыгункі Балагое-Полацк. На лініі пабудавана 32 чыгуначныя вакзалы, з таго на цяперашняй тэрыторыі Польшчы: Седльцы, Морды, Плятэраў, Нурэц, Чаромха, Гайнаўка, Нараўка. Цікава, што насуперак прыведзенай у некаторых крыніцах інфармацыі, не было вакзала ў Сямятычах-Станцыі. Усе вакзалы былі будаваны паводле паўтаральнага праекта, розныя плошчай. Найбуйнейшыя былі збудаваны ў вузлавых станцыях. Найбольшы быў вакзал у Седльцах — 1366 кв.м., далей: Чаромха — 928 кв.м. (такія ж былі ў Лідзе, Маладзечне, Ваўкавыску), Гайнаўка — 485 кв.м. і Нурэц — 227 кв.м. Да нашага часу захаваліся вакзалы ў Нурцы і Мордах. Цяперашні вакзал у Седльцах быў збудаваны на рэштках вакзала з 1906 года. Вакзалы і іншую чыгуначную структуру нішчылі адступаючыя ў 1915 годзе расійскія войскі; тады быў спалены вакзал у Гайнаўцы. У міжваенны перыяд часць вакзалаў адбудавалі, прыдаючы ім нацыянальны характар (м.інш. (...) |