Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.
ВяснаАлена АНІШЭЎСКАЯГанна ўжо дасаджвала градку фасолі ў агародзе на загуменні, перакідаючыся гутаркай з суседам-удаўцом, які таксама штось яшчэ сеяў у сябе, як пачуўся нейкі галоп за плотам. Яны паднялі галовы і правялі вачыма каня, пагнаўшага ў напрамку выгана. — Ой, чый гэта, Васілю? Здаецца, з хамутом! Ці не панасіў каго? — Коней у вёсцы на пальцах палічыш, а ў нашым канцы то і няма чаго сказаць, аж сумна, што хутка не пабачыш гэтага прыгожага стварэння. — Але ўсё ж цікава, чый гэта конь так пагнаўся з вупражжу? — Гэта будзе Паўлушаў, другога каштана ў нашым канцы няма. Тут і сам Паўлуша следаваў подбегам за сваім канём, сварачыся ні то на каня, ні то на жонку, якая дэўсала за ім. — Хадзі, Васілю, паможаш лавіць. Вось чамусьці здурэў і ўцёк з двара з вупражжу! — Нікуды не пабяжыць, — сказаў Васіль, — ано на выган, там і зловіш. — Не ведаю, ці так лёгка дасца ўзяць, штось надта неспакойны сёння. Можа яшчэ каго паклікаць? — задыхаўся Паўлуша, і дакінуў жонцы: — Ты ўжо хаця не валачыся, калі не ўдзержала, пусціла! Скажы Андрэю, няхай накосіць травы ў кошык ды ідзе на выган. — То ж праўда, — азвалася Ганна, — можа і без цябе спаймаюць, куды ж ты з гэтымі нагамі, не паспееш за імі. — Гэта ж я віноўна, — Паўліха выцерла пот з твару, — прывезлі з лесу галлё, сталі выгружаць, а мне кажуць: „Дзяржы Каштана, бо штось неспакойны сёння”. А ён мяне звалачыў па ўсім садку ды (...) |