Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.

Архіепіскап Філафей на фотаздымках

Сяргей ЧЫГРЫН

Дзесяць гадоў таму, 29 студзеня і 5 лютага 2012 года, у „Ніве” быў апублікаваны мой вялікі матэрыял пра архіепіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Філафея (Уладзіміра Нарко, 1905-1986). За гэты час адшукаліся новыя звесткі, а таксама фотаздымкі. Магчыма з цягам часу пра Філафея напішацца кніга. Таму звесткі пра Уладзіміра Нарко працягваю шукаць і надалей.

Нарадзіўся Уладзімір Нарко 21 лютага 1905 года ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёна. Паводле іншых звестак ён нарадзіўся ў мястэчку Ілья (цяпер Вілейскі раён) у сям’і святара. Яго бацька Еўдакім Нарко служыў у Ільінскай царкве Віленскай епархіі псаломшчыкам, а маці Марыя Нарко (дзявочае прозвішча Вялічка) была хатняй гаспадыняй. Нарачоны падчас хрышчэння Уладзімірам, будучы ўладыка Філафей з маленства пачаў служыць Хрыстовай Царкве, прыслужваючы з 14 гадоў у алтары свайму бацьку.

Першапачатковую адукацыю Уладзімір Нарко атрымаў дома. Потым вучыўся ў гімназіі Фердынанда Велера ў Вільні. Калі вытрымаў экзамен за курс сямі класаў навучання, у верасні 1921 года быў залічаны выхаванцам Віленскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. А потым працягваў вучобу на багаслоўскім (тэалагічным) факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1929 годзе.

Праваслаўныя прыходы Польшчы ў той час, нягледзячы на пратэсты патрыярха Ціхана і Архірэйскага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой, атрымалі царкоўную аўтакефалію ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF