Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.

Усё меншая і меншая матэматыка меншасцей у Польшчы!

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

У сярэдзіне сакавіка я меў задавальненне быць у Сейнах. Начаваў і вячэраў у Літоўскім доме. Фонд імя біскупа Антанаса Баранаўскаса «Літоўскі Дом» у Сейнах — адна з самых маладых устаноў, заснаваных літоўцамі ў Польшчы. Пачаў сваю дзейнасць у лютым 2002 года. Заснавальнікамі Фонду з’яўляюцца літоўскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Польшчы (ініцыятар стварэння — Літоўскае таварыства св. Казіміра) і Дэпартамент нацыянальных меншасцей і эміграцыі пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі. Там, у маленькай краме, я купіў некалькі асобнікаў часопіса «Аўшра». Літоўскае слова aušra азначае «світанак». Гэта двухтыднёвы часопіс літоўскай меншасці ў Польшчы, які выходзіць на літоўскай мове ў Пуньску. Першы нумар часопіса выйшаў у верасні 1960 г. у Варшаве. Яго назва адносілася да часопіса «Aušra», які выходзіў у 1883-1886 гг. Я глядзеў гэта з цікаўнасцю. Я не ведаю літоўскай мовы, таму мог толькі паглядзець. Па форме і змесце ён чымсьці падобны да нашага «Часопіса». У ім уздымаюцца падобныя праблемы і тэмы, звязаныя з жыццём нацыянальных меншасцей у Польшчы.

Натхнёны гэтым часопісам і маім артыкулам з 6 нумара «Нівы» ад 5 лютага 2023 г. «Матэматыка меншасцей», я вырашыў праверыць, як ідуць справы з субсідыямі на газеты і часопісы, якія выдаюцца на мовах іншых меншасцей у Польшчы. Я прааналізаваў гранты Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі на грамадскія задачы, накіраваныя на абарону, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF