Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.

Арэшкава ў мінулым і цяпер

Аляксей МАРОЗ

З Надзеяй Грушэўскай з Арэшкава паразмаўляў я аб мінулым і цяперашнім жыцці ў яе вёсцы.

— Апрача доўгага кіравання калектывам «Арэшкі» вы таксама былі шматгадовай старшынёй Гуртка вясковых гаспадынь у Арэшкаве.

— Калі я была старшынёй гуртка вясковых гаспадынь, мы рабілі многа цікавых праектаў. Аднак тады мы не карысталіся фінансавай падтрымкай, а зараз можна атрымаць грашовую дапамогу. Успамагаліся тады канкрэтныя дзеянні. Запрашалі мы мясніка, які вучыў нас рабіць мясныя вырабы паводле тадышніх рэцэптаў. Перараблялі мы свініну і цяляціну. Ад сваіх мам навучыліся рабіць каўбасы і іншыя вяндліны, але хацелі ведаць новыя рэцэпты, якімі мяснікі карысталіся пры падрыхтоўцы вясельных прыёмаў і сямейных мерапрыемстваў. Хацелі больш смачна рыхтаваць яду таксама на сямейныя святочныя сустрэчы. Вучыліся ўсяму, што патрэбнае маладым гаспадыням. Важнымі для нас, тады маладых жанчын, былі спатканні, калі мы маглі не толькі абмяняцца вопытам, але таксама паразмаўляць паміж сабой, пажартаваць. Калі мы арганізавалі супольныя гасціны, тады ўжо і мужчыны прыходзілі. Гурток вясковых гаспадынь мог тады атрымаць посуд, але з гэтым не было лёгка. Мы атрымалі сто набораў посуду — талеркі, відэльцы, нажы, шклянкі, кілішкі, якіх пазычалі вяскоўцам на вяселлі, хрысціны і іншыя сямейныя ўрачыстасці. Атрымалі гэта такім спосабам, што калектыў «Арэшкі» згадзіўся ісці ў першамайскім шэсці ў Гайнаўцы ў беларускіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF