Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.

Родны кут Марыі Новік (ч.ІV)

Ганна КАНДРАЦЮК

Як называлі кутлоўскі калхоз? — пытаю ў Марыі Новік. Маё пытанне падшытае спадзяваннем, бо раней не давялося пачуць, каб хто называў інакш тое месца, як ардынарная «Абора».

— Ніяк не называлі, — чую ў адказ. — Казалі «калхоз» і ўсё.

Разам з калектыўнай мадэллю гаспадарання ў пачатку пяцідзясятых гадоў у вёску прыйшоў прагрэс: правялі святло і ўсім усталявалі насценныя «точкі». Мая субяседніца, тады падлетак, успамінае як кожнай раніцы марыла, каб паспаць хоць «да точкі». Радыё ўключалася ў пяць гадзін раніцы і вяшчала да дзесяці вечара. У многіх дамах «голас» са сцяны барабаніў бесперапынна. Найбольш цікавілі навінкі са свету і жыццёвыя песні, якія гаюча таймавалі ваенную траўму.

— У вёску прыязджала кіно, — прыгадвае Марыя Новік. — Кінасеансы ладзілі ў хаце дзядзькі Пятра Янюка. У пакоі, у які заходзілі праз асобныя дзверы з вуліцы, засланялі вокны. Усе беглі паглядзець тое дзіва.

Ці яна запамятала нейкія фільмы? Сёння здаецца ёй, што ўся тагачасная кінапрадукцыя была пра вайну. Яна сама больш любіла чытаць кніжкі, якія пазычала ў бібліятэцы ў Ласінцы.

— Бо і ў вёсцы была бібліятэка, у Максімавых, але там мне замала было кніжак.

Чытала іх у жару або ў дождж, калі не выходзілі ў поле. Або калі ў хату заходзілі мужчыны на вячоркі. Тады бацька прасіў прачытаць ім нешта цікавае. Марыя толькі чакала гэтага. Памятае, як у напружанні сяляне слухалі яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF