Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.

Грамадзянскае пахмелле

Міраслаў ГРЫКА

Свята ідзе... Для многіх яно асацыюецца з вялікім духоўным перажываннем, а для кожнага з застоллем у коле родных, сяброў ці добрых суседзяў. У цэлым час святкавання вызначаецца літургічным календаром. Ёсць і нелітургічныя святы, якія кожны народ адзначае з больш-менш удаваным энтузіязмам, характэрным для яго свецкага характару. У часы камунізму гэта былі першамайскія шэсці і акадэмічныя святкаванні Вялікага Кастрычніка, якія заканчваліся калектыўнымі п’янкамі чыноўнікаў і партыйных актывістаў, адказных за іх рытуалізаваны ход. Затое «народ» тады мог пабалавацца, пакуль прабіваўся да рэгуляваных дыстрыб’ютараў бясплатных каўбасак з гарчыцай і півам на ўскрайку афіцыйных цырымоній. На вуліцах было весела. Не толькі тады. З такім жа энтузіязмам святкавалі і Дзень жанчын, і мясцовае Свята бульбы ці Дні морквы. Кожнае свята — за рэдкімі выключэннямі — спалучаецца са шчодра накрытым сталом. У часы камунізму багата было толькі тым, у каго былі вельмі «наточаныя» локці. Тым не менш. Незалежна ад духоўнага вымярэння свят і дысцыпліны ўмеранасці, якая ім часта папярэднічае, святы з’яўляюцца вялікай палёгкай ад шэрай штодзённасці, ад руціны, ад экзістэнцыяльных клопатаў. Гэта час легкадумнасці, абжорства і п’янкі. Гэта невялікая частка трывалага дабрабыту, на які могуць дазволіць сабе толькі вельмі багатыя. Ашурнасірпал, асірыйскі цар, які кіраваў у 883-859 гадах да н.э., жадаючы асвяціць сваё 25-гадовае ўладаранне, ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF