Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.

«Каб светач праўды не пагас...»

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас» — напісала Ларыса Геніюш у сваім велікодным вершы 1954 года. Звярніце ўвагу на дату напісання, гэта ўжо пасля смерці Сталіна. Хоць паэтка насамрэч магла напісаць яго і раней, бо ніколі не хавала сваіх поглядаў і была непахіснай сапраўднай хрысціянскай верніцай. У адрозненне ад тых сённяшніх «служыцяляў культу», якія ноччу, нібы злачынцы, прыбіраюць помнік Геніюш, што дваццаць гадоў стаяў ля царквы ў Зэльве, у якой заўсёды малілася Ларыса Антонаўна і насупраць якой праз дарогу яна жыла. Якраз 7 красавіка споўнілася 40 гадоў з дня смерці Ларысы Геніюш, але яе ахвярная асоба па-ранейшаму не дае спакою ненавіснікам усяго беларускага і хрысціянскага. Як многа пазней вобразна напісаў іншы наш паэт Анатоль Сыс: «У гэтай краіне ня маю я Бога, ушчэнт разапселі яго святары: дзе церні павінны насіць — носяць рогі...». Праверка — яна для ўсіх праверка. Час паказвае хто каму і як служыць, хто што сее, якія парасткі ўзыходзяць і якія плады ў каго выспяваюць.

Упершыню пра Ларысу Геніюш я пачуў хіба ад Змітра Кісяля прыблізна ў годзе 1988-м, магчыма на гарадзенскім гісторыка-культурным клубе «Паходня». Яго бацькі, як і Ларыса Антонаўна, былі вязнямі савецкіх канцлагераў, былі з ёй знаёмыя, і нават прозвішча маці Змітра было амаль такое ж — Генаш. Зараз не магу ўявіць як Кісель перажыў бы крадзеж з пад зэльвенскай царквы гэтага сціплага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF