Ніва № 16 (3492), 16 красавіка 2023 г.

Хрыстос Уваскрос!

З вялікім святам адвечнага аджыўлення віншую цябе, Вялікі Беларускі Народ!

Гэтай вялікай ночы страсі з сябе ўсю пагарду, увесь бруд, каторым аблепліваюць цябе ад вякоў. Чыста вымыйся, прыбярыся ў найлепшую вопратку, каб хоць на адзін дзень стаў ты роўны з усімі. Ідзі туды, дзе пачуеш гэтыя вялікія словы:

— Хрыстос Уваскрос!

Услухайся ў іх. Якая вялікая сіла, які ўсёажыўляючы змест захованы ў іх. Ці не чуеш, як радасцю надзеі, радасцю скорага ўваскрэсення вее на цябе ад гэтых слоў:

— Хрыстос Уваскрос!

Радуйся, мой родны край. Надзея, як жывучая вада, ліецца ў тваю душу. Скора і ты ўваскрэснеш ад доўгага мёртвага сну. Вясна прыйшла да цябе:

— Хрыстос Уваскрос!

Над ім здзекаваліся. Яго білі па твары, сцябалі бізуном. Плявалі на Яго. Кпілі з Яго. У канцы распялі і распятага не пераставалі мучыць. Спечаныя смагай вусны звільжывалі воцатам і жоўцю. Ён памёр на крыжы паміж двух разбойнікаў. Але ўсё ж такі

— Хрыстос Уваскрос!

Уваскрос Хрыстос, і крыж, раней знак пагарды і сораму, зрабіўся святыняй усяго свету. Мукі Хрыстовы змылі ўсё з яго. І штогоду вялікай вясенняй ночы тысячы цэркваў і касцёлаў свецяцца агнямі свечак, ліецца радасны пераклік званоў, крыж падымаецца над мільёнамі схінёных галоў і ў паветры носіцца радасны шэпт:

— Хрыстос Уваскрос!

Што гавораць табе званы, Беларускі Народ? Ці не віншуюць яны цябе і з тваім уласным вялікім святам? Скора ж і ты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF