Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

У краіне адкрытых аканіц

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здаецца, што схадзіў я ўсё Панароўе, але неяк не магу прыгадаць, ці давялося мне заглянуць у Целушкі, куды трэба было мне нядаўна падацца. Нейкі цьмяны ўспамін пра Пухлы сноўдаецца па маёй памяці, але аб Целушках і гэтакі адсутнічае. Целушкі распаложаны быццам пасярэдзіне Панароўя, але калі разглядаць тую тапаграфію з улікам маршрутаў публічнай камунікацыі, то вёска здаецца быць на нейкай камчатцы. Дылема: адкуль зручней: з Рыбал, ці з Трасцянкі...

Цікавіла мяне толькі ўсходняя акраіна Целушок, таму выбраў я падарожжа via Трысцянка, адкуль пяшком прадбачвалася ўсяго шэсць кіламетраў. Калісь былі яны мне як bułka z masłem, але кандыцыя мяняецца з ростам гадоў і з нагамі трэба ўжо абыходзіцца далікатна. Пра пастаўлены пад пагрозу цяперашнімі ідэалагічнымі стаханаўцамі крыж на вывадзе з Целушок у напрамку Пухлаў было; таму цяпер... пра дарогу.

З Трасцянкі ў Пухлы чатыры кіламетры, асфальтоўкай. А з Пухлаў у Целушкі два, жвіроўкай. Паколькі згаданыя вёскі ў розных гмінах і розных паветах, то і тая павятовая жвіроўка мае свае адміністрацыйныя адметнасці. У вобрубе Пухлаў пабачыў я на яе насціле і зямлю, і неба; апошняе ў калдобінных калюжынах. Далей насціл больш задбаны. Мабыць таму, што ўлады Заблудаўскай гміны свядомыя важнасці дарогі жыхарам Целушкоў — па якой апошнія наведваюць не толькі багаслужбы ў прыхадскіх Пухлах, але і тамашнія могілкі — хадайнічаюць у сваім павеце за ейны стан. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF