Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Варшаўскія святкаванні 105-х угодкаў БНР

Жорж ЗЮЗЯ

Ва ўсім свеце беларусы і сёлета адзначылі наша беларускае свята — Дзень Волі (Вольнасці, Свабоды). 25 сакавіка 2023 года а 13-й гадзіне ў Варшаве пачаліся сёлетнія святкаванні Дня Волі. Пачаліся яны на Замкавай плошчы, пад помнікам-калонай каралю Жыгімонту III Вазу. На пачатку некалькі дзясяткаў чалавек пратанцавалі ў коле пару беларускіх народных танцаў пад музыку дуды і малога барабана. Затым выступіў Зянон Пазьняк — легендарны лідар Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», цяпер старшыня Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, які знаходзіцца ў эміграцыі ў Польшчы. Ён коратка распавёў пра гісторыю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, згадаў цяперашнюю агрэсію Расеі супраць Украіны, баі беларускага Палка Каліноўскага з маскоўскім агрэсарам-генацыдчыкам, заклікаў мужчын далучацца да Палка, каб змагацца «За вашу і нашу волю».

Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі было абвешчана Выканкамам Рады 1-га Усебеларускага з’езду 9 сакавіка 1918 года. Незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі была абвешчана 25 сакавіка 1918 года (на каталіцкае Дабравешчанне). На З’езд прыбыло тагды 1872 дэлегаты з усіх старон, дзе беларусы складалі большасць насельніцтва, у тым ліку і з Беласточчыны. Язэп Варонка, які паходзіў з Сакольшчыны, да ліпеня 1918 года быў прэм’ер-міністрам урада БНР.

Незалежнасць Польскай дзяржавы была абвешчана восем месяцаў пазней — 11 лістапада 1918 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF