Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Дапытлівы, надзейны, педантычны, сціплы Пятро са Станцыі Бераставіца

Успамінала вучаніца Міра ЛУКША

У сакавіку ва ўзросце 87 гадоў памёр прафесар Пятро Врублеўскі, шматгадовы супрацоўнік і былы прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, мовазнавец, перакладчык, бібліятэкар, выхавацель многіх пакаленняў студэнтаў. Пятро Врублеўскі нарадзіўся ў 1935 годзе на Станцыі Бераставіца. З 1946 года жыў у Беластоку. Арганізаваў з нуля бібліятэку мясцовай Другой педагагічнай студыі, якой кіраваў да 1968 года.

Калі быў створаны філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, ён заняўся стварэннем універсітэцкай бібліятэкі, з нуля арганізаваў універсітэцкую бібліятэчную сетку — галоўную бібліятэку і бібліятэкі на факультэтах. Кіраваў ёю да 1981 года. Пятро Врублеўскі належаў да сціслай групы сузаснавальнікаў беластоцкай паланістыкі. Выконваў, між іншым, абавязкі дырэктара Інстытута польскай філалогіі, быў намеснікам дырэктара Інстытута, намеснікам дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце.

Многім пакаленням студэнтаў-паланістаў пашчасціла слухаць лекцыі праф. Врублеўскага па апісальнай граматыцы польскай мовы, удзельнічаць у яго занятках па культуры мовы і апісальнай граматыцы польскай мовы, магістарскіх семінарах, манаграфічных лекцыях і семінарах па стылістыцы сучаснай польскай мовы, у тым ліку метафарыстыкі. Акрамя таго, вёў ён лекцыі, семінары і практыкаванні па апісальнай граматыцы польскай мовы на русістыцы і педагогіцы, семінары па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF