Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Міхась Геніюш: Нават за савецкім часам выдавалі кнігі Ларысы Геніюш

Беларускае Радыё Рацыя

У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Манумент знаходзіўся на тэрыторыі царквы цягам дваццаці гадоў, усталяваны па дабраслаўленні мітрапаліта Філарэта і належаў Беларускай Праваслаўнай Царкве. Факт дэмантажу нам пацвердзіў унук беларускае паэткі Міхась Геніюш:

— Гэта для мяне вельмі непрыемны сюрпрыз. Я сёння [30 сакавіка — рэд.] атрымаў такі фотаздымак. Напісалі мне, што сёння ўночы гэты помнік знялі і кудысьці звезлі. Няма яго там. Не ведаю, чаму так сталася. Гэта для мяне вельмі дзіўна, хаця б з таго поваду, што нават за савецкай уладай, калі жыла Ларыса Геніюш, выдавалі яе кнігі, друкавалі вершы, плацілі ёй за гэта грошы, клікалі ў Саюз пісьменнікаў. І раптам помніка няма праз адну ноч.

— Ці зразумела, хто гэта мог зрабіць?

— Я не ведаю, гэта вельмі дзіўна. Мясцовымі жыхарамі і мясцовымі святарамі яна была вельмі шанаваная. Нікому гэты помнік не замінаў, стаяў дваццаць гадоў, усё было добра...

Нагадаем, яшчэ ў мінулую сераду [29 сакавіка — рэд.] у СМІ з’явіўся адказ Зэльвенскага райвыканкама на зварот прарасейскае актывісткі Вольгі Бондаравай. Тая патрабавала знесці помнік Ларысе Геніюш, але мясцовыя ўлады адмовіліся гэта рабіць, спасылаючыся на заканадаўства. Хто дэмантаваў помнік, дзе і ў якім стане цяпер знаходзіцца манумент, пакуль невядома.

Хто аддаў загад на яго ліквідацыю — царкоўна-эрпэцэшныя ўлады ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF