Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Арэшкава ў мінулым і цяпер (працяг, пачатак у № 11)

Аляксей МАРОЗ

У сямідзясятых гадах у Арэшкаве быў заснаваны славуты вакальны калектыў, які з часам атрымаў назву «Арэшкі». Хаця ён спыніў сваю дзейнасць, надалей ва ўспамінах жывыя яго актыўнасць, поспехі і займальны спеў жанчын. Дзейнасцю калектыву «Арэшкі» вельмі доўгі час кіравала Надзея Грушэўская з Арэшкава. Яна доўга ўзначальвала таксама мясцовы Гурток вясковых гаспадынь і праяўляла іншую актыўнасць сярод вясковай грамадскасці.

З Надзеяй Грушэўскай паразмаўляў я аб мінулым і цяперашнім жыцці ў Арэшкаве і дзейнасці «Арэшак».

— Дарослыя жыхары Арэшкава таксама працавалі ў лесе.

— Калі быў зімовы перапынак у вучобе і я была крыху старэйшай, бацька прасіў ехаць дапамагаць яму ў рабоце ў лесе. Вывозіў ён вялікія ствалы дрэў. Я паганяла каня, а бацька сачыў, каб ззаду ствала «сучка» правільна перамяшчалася. Калі трэба было, выпраўляў яе маршрут. У пасляваенны перыяд мы не прадавалі сельскагаспадарчых прадуктаў у большай колькасці і найчасцей грошы на бытавыя патрэбы зараблялі ў лесе. Там бацька зімой выконваў розныя працы. Паколькі быў недалёка пушчанскі лес, не садзілі мы свайго, але вывозілі друччо з лесу, якое самі загатоўвалі. Калі яго парэзалі, палілі друччом у печках, каб абаграваць дом і палілі ім пад плітой, на якой варылі стравы. Таўсцейшыя ствалы дрэў былі намнога даражэйшымі і таму мы іх не куплялі.

— Ці ў Красніцы ладзіліся танцы?

— Мала моладзі было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF