Ніва № 15 (3491), 9 красавіка 2023 г.

Вёска

Паўліна ВАСІЛЮК

Летняя спякота была невыноснай для дзеда Мікалая, які, дастаўшы хустку, выціраў ёю лоб і шыю, ціха ўздыхаючы. Летняя шыкоўная кашуля прыліпла да цела, і цень, у якім ён стаяў, не супакойваў. Мікалай яўна азірнуўся, шукаючы кагосьці ці штосьці. Царкоўныя званы адцягвалі яго ад пошукаў. Праз імгненне працэсія ўвайшла ў царкоўныя дзверы, і Мікалай павольна абышоў царкву, шэпчучы сабе пад нос малітву.

Аб чым ён маліўся? Каб гэты свет нарэшце стаў добрым месцам. Каб людзі былі лепшымі адзін для аднаго. А яшчэ маліўся, каб яго ўнучка Марыся стала выдатным урачом.

Так, яго ўнучка, кроў яго крыві, вывучала медыцыну. Уся вёска час ад часу пыталася, як у яе там справы. А яна была адной з лепшых вучаніц. Вось такой яна была!

Ён зноў агледзеўся. Людзей сёння было няшмат, але прыйшлі да бацькоў, дзядоў... І ён чакаў сваіх родных. Сказалі, што будуць і сустрэнуцца падчас службы.

Парафіяльны фэст заўсёды быў цудоўнай падзеяй. Мікалай трохі прыўзняў галаву, каб убачыць, што адбываецца на чале хрэснага ходу.

Колькі святароў у гэтым годзе з намі? А, можа, пятнаццаць. Шмат, шмат. Ну, такое свята, яго трэба як след адзначыць. Нядобра было б, каб літургію адпраўляў толькі іхні бацюшка.

— А ты, Мікалай, гасцей сёння запрашаў?

— Побач з’явіўся сусед Андрэй.

— Я іх яшчэ не бачыў, але яны, вядома, сказалі, што прыедуць.

— О, добра. Гэта добра. За сябе сумна. А так, ёсць з кім і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF